АВТОРСКИЕ СТИХОТВОРЕНИЯ
участников первого этапа городского поэтического конкурса среди учащихся учреждений среднего специального образования «А музы не молчали...»
МОЛЧАЛИВЫЙ КРИК
Когда же прекратятся наши вечные страдания?
Когда же вы устанете со мною воевать?
Я так устал от этих умираний,
Но должен Родину спасать.
Глаза в тумане, разум мертв,
Как тысяча чужих сердец,
Что не успел спасти который раз
За эти несколько недель.
Я сожалею лишь о том,
Как угодил в позорный плен,
Где жизнь солдат – для них лишь тлен,
Пустяк, ввиду ничтожности их молчаливых тел.
ЛОСИК МИЛАНА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 07-24 ПД

ДОЖДЬ ПОСЛЕ БОЯ
Свинцовая туча, как скорбный венок,
Повисла над полем, пропитанным болью.
Заплакала туча, жалея всех тех,
Кто после войны не вернулся из боя.
И дождь капал долго, смывая с их тел
Остатки крови, пролитой в бою.
И ветер нес крики тех самых бойцов,
Память о них я свято храню.
Но после дождя, пробиваясь сквозь мрак,
Нам солнца лучи открылись,
В порыве отважном сердца всех бойцов
К Победному маю стремились!
РЫБАКОВА МИРОСЛАВА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 04-24 РУБ

ВОЙНА ГЛАЗАМИ ДЕВЧОНКИ
Идя босиком по холодной земле,
Не слышу людей, ведь наш мир уже спит.
От боли в ноге, что проколота насквозь,
Слеза по щеке как по маслу скользит.
На небе нет солнца, и мир кажется серым,
Разрушенный дом, где когда-то жила.
Нет мягкой травы, по ней бегала летом…
Куда же пропали мои все друзья?
Вдруг слышу я плач: «Где же мама моя?».
Шум вокруг оглушает, страх окутал меня.
Люди ринулись в бой, кто-то замертво пал,
Не замечен ребёнок, что маму искал.
И, не чувствуя боли, подбегаю к девчонке,
Я к ней руки тяну и смотрю ей в глазёнки.
Мне так больно вдруг стало, и внутри закололо,
Словно я увидала всё, что время не стерло.
Она просто молчала, но глаза говорили,
Что война погубила родной её дом.
Где она вместе с братом на речку ходила,
Где семья вся сидела за круглым столом.
Глаза помутнели, времена поменялись.
Она провожает папу на фронт.
Брат хочет в отряд, хочет быть партизаном.
Теперь они с мамой вдвоём за столом.
Снова Время прошло, снова вижу девчонку,
Она спит вместе с куклой, темнота за окном.
Вдруг раздался стук в двери, куклу держали ручонки,
Слишком много людей ворвалось в этот дом.
Девчонка вскочила, побежала на крик,
А вокруг никого – мама голос не слышит.
Забравшись на стул, осмотрелась кругом –
Теперь только ночь тихонечко дышит.
Взрыв гранаты прервал её страшный рассказ,
Увидала я горе, что таили глазёнки.
Вмиг закончился чувств её личный показ,
Теперь руку мою крепко сжали ручонки.
Мы вдвоем побежали её маму искать,
Вернуть тепло дома, что забрали когда-то.
Сходить с братом, с папой к реке босиком…
Пусть не рушит семью чужая граната!
ВЛАСЕНКО МАРГАРИТА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 09-24 ФД

ВОЧЫ ВЕТЭРАНА
Іду я праз вуліцы новага свету,
Дзе цені мінулага шэпчуць пра страты.
Сядзіць там мужчына, бы з іншай планеты,
У вачах яго стрэльба, кідае гранаты.
Глядзіць, а ў позерку шум Перамогі.
І страх, і мароз, і агонь у вачах.
У сэрцы ж яго палымнее трывога,
Што дымам ахутаны хлеб на палях.
Ён помніць удары, разрывы і бой,
Як душы людзей пакідалі зямлю.
Знікалі сябры, усюды быў неспакой,
Як злыя чужынцы забралі сям’ю.
І ўсё, што ён страціў, і ўсё, што збярог,
Ляжыць у глыбокіх блакітных вачах.
У іх пахаваны святло і любоў,
Яны адлюстроўваюць боль, поўны жах.
Гляджу я, маўчу, а сэрца баліць,
Бо бачу гісторыю ў позірку тым.
Ён хоча сказаць мне, душой адчуваю,
Як добра ў міры жыць маладым!
ВЛАСЕНКО МАРГАРИТА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 09-24 ФД
МЫ ПОМНИМ
Война приближается, человек!
Ведь зло нападает весь век!
Скользит по граниту могил
Холодный дух солдатских сил.
А люди сегодня спокойно спят,
Не зная, что где-то пули летят.
И воины в поле жизнь отдают,
А птицы над ними песни поют…
В душе пылают страх и злая боль…
Но верю я – придет он вновь
Тот яркий луч надежды светлой,
Покажет знак мечты заветной.
Но эта боль не мрак, не пустота.
Она та песнь, что так чиста.
Она частичка нас, ее не бросить.
И в этом наша миссия, чтоб помнить!
Не забывать погибших имена!
Не забывать, что жизнь ценна!
И в камне боль и страх увековечить,
Чтоб в жизни больше этого не встретить.
Здесь имена погибших звезд,
На камне выбиты из слез.
Здесь даты, словно жизнь неслись,
Давно и гордо уносились ввысь.
И пусть салют взлетает вверх,
И слышится пусть детский смех!
И вера в то, что мир придет,
И счастье мир весь обретет!
АЛЕЙНИКОВА ЕЛИЗАВЕТА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ
ЗВАНЫ
Боль і горыч нясецца праз гады,
Хай не сціхнуць гісторыі званы,
Хай галосяць, каб мы памяталі ўсе,
Што вайна народам усім нясе.
Што вайна зрабіла з лёсамі людзей,
Колькі было ў сэрцы з тых падзей!
Колькі воінаў загінула ў баях,
Не злічыць іх маці ў слязах.
Хай званы галосяць праз гады,
Як Перамогу здабылі нам дзяды,
Каб мы памяталі страты той вайны,
Не згубіўшы зямлі сваёй, сыны!
АЛЕЙНИКОВА ЕЛИЗАВЕТА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ
ДЗЯКУЙ ЗА ПЕРАМОГУ
За гарамі, за лясамі
Чутны грукаты вайны.
Гэта крыкі тых салдатаў,
Што загінулі ў баі.
Яны гадамі ваявалі
Для спакою на зямлі,
За нас з вамі ваявалі,
Каб шчасліва мы жылі.
Кажам “дзякуй” мы салдатам
За гэты цяжкі доўгі бой!
Кажам “дзякуй” пераможцам
За небасхіл над галавой!
ТОГУШОВА ВАЛЕРИЯ, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ

БАЦЬКОЎСКІ НАКАЗ
Было ў салдата два сыны…
За іх ён пайшоў ваяваць,
Каб чыстае неба над імі
Вясёлкай магло расцвітаць.
І вось так склалася жыццё:
Вайна забрала яго да сябе,
І засталіся без бацькі два сыны
Жыць на роднай зямлі.
Яны ніколі не забудуць
Бацькоўскі суровы наказ:
Ахоўвайце нашу Радзіму,
Яна, як матуля, для вас!
ВОРОНКО АЛЕКСАНДРА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ

ВЯЛІКАЕ СВЯТА
Вялікая слаўная дата
Назначана ў календары.
Дзень Перамогі – Вялікае свята
Сёлета святкуем юбілей мы, сябры!
Мы не ведаем усю праўду пра тую вайну,
Як з роты заставалася трое,
Як плакалі дзеці, трымаліся за бацькаву руку,
А гул снарадаў раздаваўся ў полі.
Вялікае свята знаёма ўсім
Парады, салюты на небасхіле.
Свята сапраўдных жанчын і мужчын,
Якім незнаёма бяссілле.
Вялікае свята застанецца ў сэрцы,
Вялікая дата ў календары.
Дзень Перамогі! А мы адпаведна
Памятаць будзем аб гэтым, сябры.
ПОЛИВЕНОК ЯНА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ

***
Стала ля помніка салдатам,
Углядаюся ў іх твары…
І маладымі яны былі,
І мелі свае мары.
Прыйшла вайна…
Пайшлі салдаты Радзіму бараніць,
Ды не бывае перамогі без страты
А ім так хацелася жыць!
Ля помніка загінуўшым
Цяпер спыніся,
Салдатам нашым дарагім
Усім сэрцам пакланіся!
І для мяне, і для цябе
Зрабілі, што змаглі:
Сябе ў баях не шкадавалі,
Радзіму збераглі!
ЖИГАЛКОВИЧ ДАРЬЯ, УЧЕБНАЯ ГРУППА 04-24 РУБ

ДЗЯВОЧАЯ ДОЛЯ
Крочылі полем спаленым
Шляхамі страшнай вайны.
І плакалі на руінах,
І мёрзлі ў акопах яны.
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом.
Па косах сваіх журыліся
Пад жудасны зброяў гром.
Пужаліся выбуху міны,
Чужых незычлівых вачэй,
І гінулі, як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.
КАПЕЛЬКА ЕЛИЗАВЕТА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 04-24 РУБ

***
Няма ў вайне ніякай ролі.
Ёсць боль у сэрцы,
Ёсць кроў у полі,
Ёсць вадаспад дзіцячых слёз,
Ёсць чалавечы горкі лёс.
Няма ў вайне ні радасці, ні шчасця.
Ёсць у вайне і горыч, і напасці.
Ёсць у вайне страты родных і сяброў,
Ёсць у вайне і кольцы ланцугоў.
Няма ў вайне кахання і сяброўства.
Ёсць у вайне і згуба, і забойства.
Няма ў вайне вясёлага жыцця,
Дзіцячае ўсмешкі, краіны развіцця!
КАПЕЛЬКА ЕЛИЗАВЕТА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 04-24 РУБ

Я бачыў, як на плошчы Перамогі,
Ля Вечнага агню стаяў стары…
Дзед быў з унучкай
І трымаўся строга,
На лацкане блішчэлі медалі.
Стары стаяў, уверх глядзелі вочы,
Дзіця гуляла ціха ля агню
І абдымала, гладзіла пяшчотна
Вянкі маленькая дзіцячая рука…
Запомнілася гэта навечна,
Бо і сонца не збіралася ў заход –
Стары і малое… Як гэта чалавечна!
Да помніка ў свята прыходзяць кожны год!
МАЛЮКОВИЧ АЛЕКСАНДР, УЧЕБНАЯ ГРУППА 02-24 ТЭПА

***
Жылі, жывуць і будуць жыць
У памяці кожнага з нас
Дзяды і прадзеды нашы,
Якія загінулі за кожнага з нас.
Нашчадкам мы будзем усю праўду казаць,
Каб памяць жахаў не знікла,
Каб ніколі не здрадзілі Радзіме, бацькам,
Каб кожны мог жыць у любові, пяшчоце.
Заўсёды мы помніць будзем і боль,
Каб будучыня была яркай і светлай.
У сэрцы захоўваць свет і пакой,
Бо мір – гэта дар, які мы захавалі.
ТРАФИМЧИК ВИКТОРИЯ, УЧЕБНАЯ ГРУППА 04-24 РУБ

***
Яны змаглі перамагчы,
Яны аддалі, што маглі:
Сваю душу, сваё жыццё,
Каб на свеце мы цвілі!
Смела і адважна
Ішоў народ у бой,
Каб жылося радасна
Сёння нам з табой!
І вось зараз мы квітнеем,
Дзякуючы змагарам.
Яны Перамогу атрымалі
На шчаслівую будучыню нам!
РУДЕНКО ВАЛЕРИЯ, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ

ЗА РАДЗІМУ
Дзяўчынка схавала ляльку ў акопе.
На полі бою даносіцца крык.
Маці крычыць, не ведае страху.
А бацька загінуў ад куль баявых!
Браты ваююць за Радзіму разам,
Не аддаючы родных мясцін.
Хай сонца свеціць над лясамі,
Хай будзе мір, хай знікне ненавісць да прыгожых мясцін.
Халодны вецер нясецца ў полі,
Дзе крокі салдат, як сцяг Перамогі.
Хай будзе радасць усюды,
А нянавісць забудзецца назаўжды.
Героі нашы спяць у спакоі,
Славу ім прынясём у кожным слове.
Не забудзем ніколі, хто змагаўся за нас,
Радзіма наша будзе жыць, а з ёй і наш час.
Узносячы малітвы за тых, хто пайшоў,
Мы будзем праз цяжкасці верыць у святло.
Кожнае сэрца б’ецца ў адзін такт
Разам у мірным танцы – гэта наш шлях.
БОКУН ВЛАДИСЛАВА, КАЛИТА ВИКТОРИЯ,
УЧЕБНАЯ ГРУППА 04-24 РУБ

ПАМЯЦЬ
Памятае кожны беларус,
Што ў сэрцы аддаецца болем.
Вайна – продкаў нашых лёс,
Выпала нялёгкая ім доля.
Чатыры гады вялікай вайны
Адзначыліся жахам народу.
Ішлі нашы сыны, бацькі і дзяды
Сваю бараніць свабоду.
Дзявятага мая, у дзень Перамогі,
Мы памятаем, мы не забудзем!
Да помнікаў вашых вядуць усе дарогі.
І схіляюцца з кветкамі людзі!
ЮРЕНЯ ВАЛЕРИЯ, УЧЕБНАЯ ГРУППА 04-24 РУБ

ВАЙНА
Ціха шэпча вецер над ракою,
Неба ў зорках дагарае.
Толькі боль і боль глухі –
Вайна знішчыла спакой.
Помніш кожны дом, падворак,
Дзе гуляў наш смех калісь.
Цені ў полі, цені ўзгоркі –
Боль нясе іх цяжкі груз.
Мы ідзем праз дым і золак,
Каб жыць, каб верыць і любіць.
Няхай помняць нашы вёскі –
Нельга гэтага забыць!
СУДНИКОВИЧ ВЕРОНИКА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 06-24 ПД

ЗА РАДЗІМУ
Змяніўся ўвесь блакітны колер
І хмары чорныя ўзышлі.
І людзі сталі ў абарону,
Фашысты раніцай прыйшлі.
І шмат людзей пайшло на фронт,
І не вернуцца ніколі ў родны дом, у родны кут.
Усе крычалі: “За Радзіму!” –
І горда ўперад разам ішлі…
Але не ўсе дайшлі да Перамогі,
Не ўсе падняліся з зямлі.
Яны аддалі нам сваё жыццё,
Каб мы маглі спакойна спаць.
І толькі горда ўспамінаць
Усіх, хто жыў у тым стагоддзі,
Хто не спужаўся, не ўцёк.
Пра тых, хто ў памяці застаўся,
Прынёс нам мір з усіх баёў…
ШУНКЕВИЧ АЛЕКСАНДРА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 08-24 СР

***
На полі бою, дзе грымяць гарматы,
Светлыя душы змагаліся за нас.
Смелыя сэрцы, як зоркі на небе,
Захавалі мір, але пакінулі нас.
Успаміны шэпчуць пра мужнасць і сілу,
Пра тых, хто стаяў на абароне зямлі.
Спёкам, дажджом, у зноі і холадзе,
Яны не адступілі, яны не здалі.
Памяць пра герояў – гэта наш святы абавязак,
Іх мужнасць жыве ў кожным з нас.
Мы будзем памятаць пра іх подзвігі,
За мірнае неба, за светлыя дні.
Няхай нашы сэрцы будуць поўныя гонару
За тых, хто змагаўся, за тых, хто памёр…
ЯНОВИЧ СВЕТЛАНА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ
***
На полі завіваюцца дзіка вятры,
Снег спачывае, як сум у гарах,
Сярод жалезных дулаў і дыму –
Сэрцы спяваюць у рытме страты на кожным метры.
На лініі фронту, дзе кулі свішчуць,
Жыццё і смерць у танцах блішцуць,
Але ў сэрцах надзея наша цягнецца,
Што мір прыйдзе заўтра раніцай.
Мы памятаем, як грымела вайна…
За слёзы, за страты, за мары, што зніклі,
Няхай нашы малітвы будуць у небе,
Час залечыць раны, верне святло на шлях.
ИВАНОВА ВИКТОРИЯ, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ

ЦІХА, СПАКОЙНА НА СЭРЦЫ
Ціха, спакойна на сэрцы,
Стукае ў вокны вясна...
Толькі не чуць бы ніколі,
Страшнага слова “Вайна”!
Многа бяды і няўзгодаў
Наша зямля прыняла:
Слёзы людскія і голад,
Шчасце вайна адняла.
Позірк свой кіну навокал –
Яснае сонца і неба,
Ціхія вуліцы горада,
Поле засеяна хлебам...
Ты, Беларусь дарагая,
У шчасці, спакоі жыві!
Мы не дапусцім ніколі
Болю людскога, вайны!
ГМЫЗА АННА, УЧЕБНАЯ ГРУППА 03-24 РУБ

ПАСЛАННЕ ВЕТЭРАНУ
Шчаслівая, што я жыву,
І без вайны, і каля дому.
Я помнік твой заўжды знайду
І пакланюся нізка долу.
Удзячна я табе за ўсё:
За неба сінь і за спакой.
Зрабіў для нас ты шмат чаго,
Удзячны мы табе – герой!
Абараняючы краіну,
Хацеў усім дапамагаць,
А сэрцам шчырым і адкрытым
Святло ў будучым ствараць.
“Вялікі дзякуй!” – зноў кажу,
Што Беларусь абараняў,
Сваёю мужнасцю, адвагай
Жыццё і мір нам захаваў.