Рознічныя паслугі ў банку


Кваліфікацыйная характарыстыка

Спецыяльнасць: 2-25 01 33 «Рознічныя паслугі ў банку»

Кваліфікацыя: спецыяліст па аказанні разнічных банкаўскіх паслуг

Кваліфікацыя служачага: агент страхавой

Сферай прафесійнай дзейнасці па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг з'яўляюцца: банк, яго філіялы (аддзяленні); структурныя падраздзяленні: разлікова-касавыя цэнтры, якія ажыццяўляюць разліковае і (або) касавае абслугоўванне кліентаў, абменныя пункты і інш.

Спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг выконвае наступныя абавязкі:

ажыццяўляе аперацыі па ўкладах фізічных асоб, па безнаяўных разліках; выконвае аперацыі, звязаныя з разлікова-касавым абслугоўваннем, аперацыі з каштоўнасцямі, каштоўнымі бланкамі і каштоўнымі паперамі, замежнай валютай; афармляе чэкавыя кніжкі і іншыя банкаўскія дакументы; ажыццяўляе ўсе віды разлікаў з фізічнымі асобамі, прымае ўсе віды плацяжоў; падрыхтоўвае сумку з каштоўнасцямі для інкасацыі; вядзе першасны ўлік па аперацыях, грашовай наяўнасці, каштоўнасцях, каштоўных бланкаў, каштоўных папер, замежнай валюты; ажыццяўляе працэдуру заключэння аперацыйнага дня з атрыманнем выходных форм; праводзіць тлумачальную працу сярод кліентаў аб іх правах і абавязках, умовах захоўвання ўкладаў, паслугах, якія аказваюцца банкам.


Тэрмін атрымання адукацыі:

2 гады 10 месяцаў на аснове агульнай базавай адукацыі ў дзённай форме;

ПЕРАЛІК

спецыяльнасцей сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вучэбныя планы якіх інтэграваны з вучэбнымі планамі спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі, для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў скарочаны тэрмін
(Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2017 №33)

Раздзелы сайта