Мэта: распрацоўка і ўкараненне сістэмы кіравання якасцю адукацыі для забеспячэння стабільнага функцыянавання і перспектыўнага развіцця каледжа ў кантэксце прыярытэтных напрамкаў прафесійнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Прыярытэтныя задачы:
1. Забеспячэнне якасці і практыка-арыентаванасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі праз:
– удасканаленне навукова-метадычнай і матэрыяльна-тэхнічнай забеспячэння падрыхтоўкі будучых спецыялістаў на аснове рэалізацыі прафесійных і адукацыйных;
– удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў у адпаведнасці з сучаснымі адукацыйнымі стандартамі і інавацыйнымі педагагічнымі тэхналогіямі;
– распрацоўка структуры аналізу функцыянавання і развіцця ўстановы адукацыі па выніках навучальнага года.
2. Забеспячэнне рэзультатыўнай сістэмы ідэалагічнай і выхаваўчай работы праз:
– рэалізацыю працоўным калектывам прыярытэтаў сучаснай адукацыі, аснову якіх складаюць ідэалагічныя і маральныя арыенціры, культурныя і каштоўнасныя ўстаноўкі, прыярытэтныя задачы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
– фарміраванне здаровага ладу жыцця, навыкаў самазахавальных паводзін у вучняў; забеспячэнне змястоўнага вольнага часу і карыснай занятасці;
– фармаванне ў моладзі прававой самасвядомасці, ініцыятыўнасці і самастойнасці, талерантнасці і здольнасці да паспяховай сацыялізацыі і адаптацыі на рынку працы;
-развіццё сацыяльна адказнай асобы на аснове духоўна-маральных каштоўнасцей, гістарычных і нацыянальна-культурных традыцый, здольнай рэалізаваць свой патэнцыял ва ўмовах сучаснага грамадства;
3. Рэалізацыя мер сацыяльна-эканамічнага і фінансавага рэгулявання дзейнасці ўстановы адукацыі праз:
- дасягненне мэтавых паказчыкаў і індыкатараў якасці эфектыўнасці дзейнасці каледжа;
– забеспячэнне ўзаемадзеяння з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў па мэтавай падрыхтоўцы спецыялістаў, а таксама з улікам адкрыцця новых спецыяльнасцей 5-04-0322-01 "Бібліятэчная справа", 5-04-0713-06 "Тэхнічная эксплуатацыя электронных устройстваў";
– дааснашчэнне вучэбна-вытворчых майстэрняў (лабараторый) сучасным абсталяваннем; - забеспячэнне выканання мерапрыемстваў па ахове працы і інфармацыйнай бяспекі, патрабаванняў па стварэнні бяспечных і здароўезберагальных умоў працы і навучання.