Найбольш значныя дасягненні ўстановы адукацыі за апошнія 12 гадоў
У чэрвені 2010 года Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання стаў першай рэгіянальнай установай сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падпарадкаванай камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама.
У 2011, 2013 гадах установа адукацыі – пераможца ў намінацыі «Лідар банкаўскага абслугоўвання».
У 2014 годзе ва ўстанове адукацыі была адноўлена ў горадзе Мінску падрыхтоўка па спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» у дзённай і завочнай формах, у 2015 годзе – па спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». 140 навучэнцаў сталі асновай кантынгенту Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа.
З верасня 2018 года ўстановай адукацыі адноўлена ў Рэспубліцы Беларусь падрыхтоўка спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па спецыяльнасці «Сацыяльная работа».
У 2019 годзе па ініцыятыве ўстановы адукацыі ўведзены змены ў структуру падрыхтоўкі навучэнцаў па спецыяльнасці «Сацыяльная праца» і зменена кваліфікацыя, якая прысвойваецца выпускнікам – «спецыяліст па сацыяльнай рабоце».
Па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці, выканання базавых паказчыкаў, эфектыўнасці работы ў рэйтынгу ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі і падпарадкаваны камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама, за 2015/2016, 2016/2017, 2018/2019 навучальныя гады ўстанова адукацыі займала I месца.
Увядзенне з 1 верасня 2020 года тыпавога вучэбнага плана па спецыяльнасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі 2-25 01 33 «Рознічныя паслугі ў банку» з прысваеннем кваліфікацыі «спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг» і атрыманнем кваліфікацыі рабочага (служачага) «агент страхавы», «касір». Забеспячэнне ўзаемадзеяння з Беларускім рэспубліканскім унітарным страхавым прадпрыемствам "Белдзяржстрах" па пытаннях арганізацыі вучэбнай практыкі навучэнцаў.
Адкрыццё з 1 верасня 2021 завочнай формы атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на аснове прафесійна-тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасці 2-45 02 01 «Паштовая сувязь» спецыялізацыі 2-45 02 01 32 «Эксплуатацыя інфармацыйна-тэхналагічных сетак» (кваліфікацыя «тэхнік паштовай сувязі»).
Па выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці, выканання базавых паказчыкаў, эфектыўнасці работы ў рэйтынгу ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падпарадкаваных камітэту па адукацыі Мінгарвыканкама, за 2020/2021 навучальны год установа адукацыі заняла II месца, за 2021/2022 навучальны год - III месца.
Ажыццяўленне з 1 верасня 2022 года падрыхтоўкі навучэнцаў на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі па спецыяльнасці 3-45 02 01 «Паштовая сувязь» у завочнай форме атрымання адукацыі на аснове агульнай сярэдняй адукацыі.
18.04.1944 г. – Рэспубліканскія курсы па падрыхтоўцы кінамеханікаў гукавога кіно, з падпарадкаваннем Упраўлення кінафікацыі пры СНК БССР (Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 174).
24.07.1945 г. – Рэспубліканскі кінакамбінат Упраўлення кінафікацыі пры СНК БССР (Пастанова Савета Народных Камісараў БССР № 294).
09.09.1948 г. – Рэспубліканская школа кінамеханікаў Міністэрства кінематаграфіі БССР (у адпаведнасці з загадам Міністра кінематаграфіі СССР № 236 п.2 і загада Міністра кінематаграфіі БССР ад 6 кастрычніка 1948 года № 271)
01.01.1963 г. – Гарадское прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 40 (ДПТВ) Міністэрства вышэйшай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі БССР (Пастанова ЦК і Савета Міністраў БССР ад 30 снежня 1959 года № 478).
01.09.1979 г. – «Мінскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 40 кінамеханікаў».
17.04.1991 г. – «Мінскае сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 40 сувязі».
01.07.1993 г. – «Мінскае вышэйшае прафесійна-тэхнічнае вучылішча сферы абслугоўвання» (Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў №354 ад 30.06.1993г.).
28.04.2001 г. – “Мінскае вышэйшае прафесійнае вучылішча сферы абслугоўвання” (Загад камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама №295-АС ад 28.04.2001г.).
17.08.2001 г. - "Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання" (Загад камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама №522-АС ад 17.08.2001г. і рашэнне Мінгарвыканкама №793 ад 20.06.2001г.).
11.12.2003 г. – "Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання" (Загад камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама №696-АС ад 11.12.2003г.).
02.06.2010 г. – “Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання” (Загад камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама №209-АС ад 11.12.2003г.)

Дзічкоўскі Сяргей Уладзіміравіч
Дырэктар установы адукацыі з кастрычніка 2022 года.
Каледж сёння – шматпрофільная ўстанова адукацыі, у якой створаны навукова-метадычныя, арганізацыйна-кіраўніцкія, псіхолага-педагагічныя ўмовы для рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі па профілях: «Бізнэс, упраўленне і права», «Інжынерныя, апрацоўваючыя і будаўнічыя галіны», «Службы», «Ахова здароўя і сацыяльная абарона».
Кандрацьеў Уладзімір Міхайлавіч
Дырэктар установы адукацыі з кастрычніка 2000 года па студзень 2022 года.
Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Міхайлавіча Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання прайшоў паспяховы шлях развіцця ад прафесійнага вучылішча да сучаснай установы сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Узнагароды: Медаль «За працоўныя заслугі» (2005), Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2011), прэмія Мінгарвыканкама гарадскога конкурсу «Вопыт і ініцыятыва педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы» (2012), падзяка Рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь» (2012), Падзяка Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2012), Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2014), Ганаровая грамата Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2015), Падзяка Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2017, 2019), Падзяка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017), Падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2019), Ганаровая грамата Маскоўскай раённай арганізацыі г.Мінска РГА «Белая Русь» (2019), Падзякі базавых арганізацый ААТ «ААБ Беларусбанк», РУП «Белпошта», УП «Мінгарсвятло», УП «Медык» (2014, 2017, 2019).
У студзені 2021 года выйшла энцыклапедычнае выданне «Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь. Адукацыя 2020» пад рэдакцыяй І. В. Чэкалава. У кнізе размешчана біяграфія, а таксама прафесійныя і дзелавыя поспехі дырэктара каледжа Уладзіміра Міхайлавіча Кандрацьева (Стар. 100-101).
Лях Таццяна Мікалаеўна
1988-2012 - намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце.
Узнагароды: Званне «Заслужаны работнік адукацыі».
Дзядзюля Святлана Мікалаеўна
Перыяд працы ў сістэме прафесійнай адукацыі – 25 гадоў.
Са студзеня 2014 года працуе намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.
У 2009 годзе па выніках фестывалю-конкурсу метадычных службаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, атрымала гран-пры конкурсу і адзначана Сведчаннем за перамогу ў намінацыі «Пошук. Творчасць. Інавацыя».
У 2010 годзе як удзельнік гарадскога адкрытага конкурсу «Інфармацыйныя тэхналогіі ў сістэме сталічнай адукацыі» узнагароджана Дыпломам I ступені камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама за распрацоўку электроннага сродку навучання электроннага дапаможніка «Замежная мова для дзелавых зносін». У 2013 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі за актыўны ўдзел у рэалізацыі эксперыментальнага праекта «Апрабацыя мадэлі прафесійнага накіраванага навучання замежнай мовы (на прыкладзе вучэбнай спецыяльнасці «Грамадскае харчаванне»)» і Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу і творчую ініцыятыву.
Святлана Мікалаеўна з'яўляецца аўтарам тыпавой вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Замежная мова ў прафесіі», удзельнікам групы распрацоўшчыкаў тыпавой вучэбна-праграмнай дакументацыі па спецыяльнасці «Паштовая сувязь».
Узнагароды: Ганаровая грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (2017), Падзяка дзяржаўнай установы «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі» (2018), Ганаровая грамата УП «Медык» (2019), Грамата ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» (2019), Падзяка дзяржаўнай установы «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі» (2021).
Мітраховіч Галіна Міхайлаўна
2009-2014 - намеснік дырэктара па вытворчаму навучанню.
2014-2019 - загадчык вытворчай практыкай.
З 2019 года працуе намеснікам дырэктара па вытворчаму навучанню.
У 2007 годзе распрацавала электронны сродак навучання «Ахова працы», які адзначаны Дыпломам III ступені камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама у гарадскім конкурсе «Камп'ютар. Адукацыя. Інтэрнэт».
У 2008 годзе-грант Мінгарвыканкама за адукацыйны праект «Распрацоўка і ўкараненне ў адукацыйны працэс электроннага навучальнага дапаможніка «Ахова працы». У 2009 годзе - першае месца ў гарадской мультымедыйнай выставе «Інфармацыйныя тэхналогіі ў сталічнай адукацыі» у намінацыі «Электронны сродак навучання прафесійнага накірунку» за электронны дапаможнік «Спецыяльная тэхналогія».
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012), Ганаровая грамата Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015), Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2019), Ганаровая грамата УП «Медык» (2019), Падзяка Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі навукі (2019).
Дзянішчык Таццяна Анатольеўна
2011-2019 - загадчык аддзялення.
З 2019 года працуе намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце.
У 2009 годзе - прэмія Мінгарвыканкама ў намінацыі «Сістэмна-тэхналагічная арганізацыя адукацыйнага працэсу – рэсурс развіцця сталічнай школы»; пераможца фестывалю-конкурсу метадычных службаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014), Грамата дзяржаўнай установы «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі» (2014).
Акуліч Алена Мікалаеўна
Перыяд працы ў сістэме прафесійнага адукацыі – 24 гады.
1998-2001 - майстар вытворчага навучання.
З 2001 года працуе выкладчыкам. Старшыня цыклавой камісіі па спецыяльнасці «Паштовая сувязь».
2012 год – I месца ў гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Выкладчык года» сярод выкладчыкаў устаноў ПТА і ССА.
2014, 2020 гады – распрацоўшчык тыпавых навучальных праграм па спецыяльнасці «Паштовая сувязь». З'яўляецца аўтарам падручніка «Тэхналогія паштовай сувязі», вучэбнага дапаможніка «Няпрофільныя паслугі», якія дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання навучэнцамі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА і ССА па спецыяльнасці «Паштовая сувязь».
Узнагароды: Дыплом Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога аб'яднання арганізацыі прафсаюзаў «Мінскі майстар 2012»; прэмія Мінгарвыканкама ў гарадскім конкурсе «Вопыт і ініцыятыва педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы» (2017), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2018), Ганаровая грамата РУП «Белпошта» і Грамата ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» (2019), Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2021).
Каманда каледжа пад кіраўніцтвам Акуліч А.М. у конкурсе прафесійнага майстэрства сярод навучэнцаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Паштовая сувязь» заняла ў 2016, 2017, 2019 гг. I месца.
Акуліч Аляксандр Міхайлавіч
Перыяд працы ў сістэме прафесійнай адукацыі – 23 гады.
1999-2001 – загадчык вучэбнай лабараторыі.
З 2001 працуе выкладчыкам.
Аўтар электроннага навучальнага дапаможніка па вучэбнай дысцыпліне «Электроніка». 2015 год - Дыплом XVI Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі ў рамках святкавання Года моладзі і 70-годдзя Вялікай Перамогі.
Пастаянны ўдзельнік гарадскога злёту вынаходнікаў і рацыяналізатараў сярод навучэнцаў і работнікаў устаноў ПТА і ССА: 2016 год – Дыплом ІІІ ступені ў творчым конкурсе «Лепшы сродак навучання»; 2017 год - Дыплом III ступені за выраб экспаната «УЛС-2 – універсальны лабараторны стэнд для правядзення практычных работ па падключэнні ахоўна-пажарнага абсталявання»; 2019 год – Дыплом II ступені ў творчым конкурсе «Лепшы сродак навучання» за выраб камплекта ўніверсальных лабараторных стэндаў для дэманстрацыі падключэння і працы ахоўна-пажарнага абсталявання.
2017 год – Дыплом II ступені і Дыплом пераможцы па выніках інтэрнэт-галасавання рэспубліканскага інтэрактыўнага праекта «Рэцытацыя». 2019 год - Дыплом I ступені ў намінацыі «Радыётэхніка» гарадскога агляду інавацыйнай і тэхнічнай творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў ПТА і ССА за распрацоўку і выраб універсальнага стэнда (УЛС – 3) для дэманстрацыі, падключэнні і працы ахоўна-пажарнага абсталявання на аснове ППКП – 128.
Узнагароды: Грамата дзяржаўнай установы «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі» (2014), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016), Ганаровая грамата РУП «Белпошта» і ганаровая грамата УП «Медык» (2019).
Коннікава Людміла Віктараўна
Перыяд працы ў сістэме прафесійнай адукацыі – 38 гадоў.
З 1995 года працуе выкладчыкам.
Да 2018 года – старшыня цыклавой камісіі па спецыяльнасці «Рознічныя паслугі ў банку».
З'яўляецца распрацоўшчыкам тыпавых вучэбных праграм па спецыяльнасцях «Аперацыйна-касавая работа ў банку», «Рознічныя паслугі ў банку».
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008), Падзяка каледжа (2012), Падзяка дзяржаўнай установы «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі» (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Грамата базавай арганізацыі ААТ «ААБ «Беларусбанк» (2013), Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2019), Грамата ўстановы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі» (2019).
Кароткая Вольга Яфімаўна
З 1985 года працуе выкладчыкам. Старшыня цыклавой камісіі па спецыяльнасці «Вытворчасць і тэхнічная эксплуатацыя прыбораў і апаратаў».
З'яўляецца распрацоўшчыкам тыпавых вучэбных праграм па вучэбных прадметах і дысцыплінах прафесійнага кампанента.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008), Ганаровая грамата Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015), Ганаровая грамата УП «Медык» (2019), Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2021).
Лабун Раіса Аляксандраўна
З 1981 года працуе майстрам вытворчага навучання.
Узнагароды: Дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспубліканскага агляду-конкурсу тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці (2010, 2011, 2012, 2014), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), Падзяка дзяржаўнай установы «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі» (2014), Падзяка Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска (2017), Ганаровая грамата УП «Медык» (2019), Падзяка базавай арганізацыі УП «Мінгарсвятло» (2019).
Клюева Яўгенія Маркаўна
З 2001 года працуе выкладчыкам.
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Дыпломы Міністэрства адукацыі Рэспубліканскага агляду-конкурсу тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці (2010, 2011, 2012, 2013), Ганаровая грамата Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска (2014), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016), Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2020).
Цехановіч Аляксандр Валер'евіч
Перыяд працы ў сістэме прафесійнай адукацыі – 35 гадоў.
1986-2001 – майстар вытворчага навучання.
2001-2014 – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
З 2014 года працуе выкладчыкам.
2010-2013 – распрацоўшчык эксперыментальнага праекта «Апрабацыя праграмы развіцця жыццёвых і прафесійных перспектыў навучэнцаў прафесійна-тэхнічных каледжаў».
Узнагароды: Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008), Падзяка Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2010), Грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2012), Падзяка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска (2019); Падзяка Мінскай гарадской арганізацыі беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2019).
Марцуль Марына Аляксандраўна
Перыяд працы ў сістэме прафесійнай адукацыі – 25 гадоў.
З 1997 года працуе выкладчыкам.
Узнагароды: Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2017), прэмія Мінгарвыканкама ў гарадскім конкурсе «Вопыт і ініцыятыва педагогаў – рэсурс адукацыі сталіцы» (2021).