Каледж сёння – гэта ўстанова адукацыі новага тыпу, якая дазваляе атрымаць сярэднюю спецыяльную і прафесійна-тэхнічную адукацыю. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу: 25 вучэбных кабінетаў; 8 вучэбна-вытворчых майстэрняў; 4 лабараторыі; сталовая на 100 месцаў, кіназала на 360 пасадачных месцаў, спартыўныя і фізкультурна-аздараўленчыя збудаванні, якія ўключаюць спартыўную залу, трэнажорную залу, залу для заняткаў аэробікай, спартыўную пляцоўку.