Мэта: павышэнне ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў у галіне арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў у вольны ад вучэбных заняткаў час па вучэбных дысцыплінах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Удзельнікі: выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска
Дзядзюля Святлана Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання», прадставіла ўстанову адукацыі, вызначыла асаблівасці ў арганізацыі дзейнасці каледжа.
Сцяпанава Тамара Уладзіміраўна, выкладчык беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі, а таксама творчая група з навучэнцаў пад кіраўніцтвам Івановай Ірыны Эдуардаўны, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры, і Цехановіча Аляксандра Валер'евіча, выкладчыка, прадставілі вопыт па павышэнню ў навучэнцаў станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы і літаратуры сродкамі мерапрыемстваў у вольны ад вучэбных заняткаў час.


Удзельнікі выказалі ўдзячнасць за педагагічныя ідэі, метадычныя распрацоўкі, атрыманыя на паседжанні.