News archive -

News archive

Вучым і вучымся!

3/30/2023

Пасведчанне аб заканчэнні курса “АКТЫЎНАЯ АЦЭНКА” атрымала выкладчык хіміі Мінскага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання Алена Віктараўна Аляксандрава.

На працягу шасці месяцаў яна дыстанцыйна павышала свае прафесійныя кампетенцыі.

Актыўная Ацэнка – гэта інавацыйная сістэма навучання, якая фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы. Тэхналогія навучання заснавана на якаснай зваротнай сувязі і накіравана на паляпшэнне матывацыі і вучнёўскіх дасягненняў.