Гэта традыцыйнае мерапрыемства штогод арганізоўвае Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі да Міжнароднага дня роднай мовы. У гэтым годзе яно прайшло у рэжыме анлайн-трансляцыі.

Але гэта не адзінае мерапрыемства, якое было прысвечана роднай мове. Увесь дзень у каледжы дэманстравалі сваю любоў і павагу да беларускай мовы. Звярталі ўвагу на яе прыгажосць, мілагучнасць, давалі магчымасць адчуць смак беларускага слова.

Пачаўся дзень з музычнага перапынку “Гучы, родная песня! На працягу дня можна было наведаць літаратурную гасцёўню “З любоўю да роднай мовы”, пагуляць у настольныя гульні “Гуляем – мову вывучаем”, прыняць удзел у інтэрактыўнай гульні “Падарожжа па беларускіх словах”, палюбавацца выставай малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў “Зорны россып творчасці”, пазнаёміцца з выставамі на кніжных паліцах “Беларускія творы-юбіляры”, “Беларускія пісьменнікі-юбіляры”, “Скарбы роднай мовы”.

На перапынках праходзіла акцыя “Мае любімыя словы на беларускай мове”. І, вядома ж, увесь каледж у гэты дзень размаўляў толькі на беларускай мове.

З Міжнародным днём роднай мовы, сябры!
