News archive -

News archive

падведзены вынікі Рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» у намінацыі «Праз творчасць у прафесію жыцця»

1/26/2018

Атрашкевіч Уладзіслаў, навучэнец вучэбнай групы 07-16 ПС, узнагароджаны Дыпломам

Пад кіраўніцтвам Івановай Ірыны Эдуардаўны, выкладчыка беларускай мовы і літаратуры, была падрыхтавана конкурсная праца "Маё прафесійнае самавызначэнне –тэхнік паштовай сувязі".

Тэхнікаў паштовай сувязі рыхтуюць для вытворчай і арганіцыйна-кіруючай дзейнасці ў галіне арганізацыі і эксплуатацыі паштовай сувязі.

Спецыяліст павінен умець карыстацца даведнікамі,  хутка выконваць нескладаныя вылічэнні, утрымліваць у памяці значны аб’ём інфармацыі, асвойваць новую апаратуру.

Праца з наведвальнікамі ў адзяленні сувязі патрабуе ад супрацоўнікаў быць уважлівымі, добразычлівымі, чулымі да чужых праблем, валодаць неабходнымі навыкамі псіхалагічных зносін, а таксама добрымі ведамі па матэматыцы, інфарматыцы, геаграфіі, рускай і беларускай мовах.

Уладзіслаў упэўнены, што арганізатарскія здольнасці і веды, атрыманыя ў каледжы, дапамогуць яму дасягнуць працоўных і творчых поспехаў у абранай прафесіі.