Арганізатарамі выступілі:
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА «МІНСКІ ГАРАДСКІ ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ ЦЭНТР ПРАФЕСІЙНАЙ АДУКАЦЫІ»;
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЕДЖ СФЕРЫ АБСЛУГОЎВАННЯ».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Мінска.
Вельмі насычанай і практыка-арыентаванай была праграма семінара.
Паўлючэнкова Эльвіра Уладзіміраўна, загадчык кабінета метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі дзяржаўнай ўстановы «Мінскі гарадскі вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі», разгледзела праблему фарміравання моўнай культуры навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Дзядзюля Святлана Мікалаеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання», паведала пра ўмовы, створаныя ва ўстанове адукацыі для рэалізацыі педагагічнай дзейнасці, накіраванай на фарміраванне моўнай культуры навучэнцаў.
Штылёва Таццяна Мікалаеўна, метадыст установы адукацыі, падкрэсліла неабходнасць фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый спецыялістаў як адной з асноў іх будучай паспяховай прафесійнай дзейнасці.
Сваім вопытам работы па фарміраванні моўнай культуры навучэнцаў падзяліліся выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі:
Іванова Ірына Эдуардаўна правяла майстар-клас па фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі навучэнцаў на вучэбных занятках па вучэбных дысцыплінах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»;

Сцяпанава Тамара Уладзіміраўна, прадставіла вучэбны кабінет з этнагарфічным музеем, экскурсію па якім правялі навучэнцы.

Для ўдзельнікаў семінара працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, звязаныя з культурай, традыцыямі беларусаў: "Моўныя залацінкі" (Каляда Людміла Мікалаеўна, бібліятэкар, разам з навучэнцамі); "Віншавальныя паштоўкі" (Ткачэнка Наталля Пятроўна, педагог дадатковай адукацыі, разам з навучэнцамі) і "Смачныя блінцы" (Наскоўская Вераніка Алегаўна, выкладчык рускай мовы і літаратуры, разам з навучэнцамі).



Была арганізавана выстава вядомых прадстаўнікоў нашай краіны, якія сталі сусветнавядомымі.
Размова пра асаблівасці аганізацыі і правядзення мерапрыемстваў у вольны ад вучэбных заняткаў ішла ў музычным, літаратурна-творчым, сучасным фармаце (як беларускамоўны батл) ў фае каледжа і кіназале.

Толькі дзякуючы ўзаемадзеянню паміж выкладчыкамі розных вучэбных дысцыплін (гуманітарных, тэхнічных, прафесійных) дзейнасць па фарміраванні моўнай культуры навучэнцаў як адной з каштоўнасцей у складзе сацыяльна-асобасных кампетэнцый будучых спецыялістаў будзе эфектыўнай і рэзультатыўнай.