News archive -

News archive

13 лістапада ў каледжы адбыўся “Дзень роднай мовы”

11/13/2017

“Паэтычную старонку” распачалі вершы ў выкананні прадстаўнікоў адміністрацыі, выкладчыкаў розных вучэбных дысцыплін, затым свой талент у чытанні вершаў паказалі навучэнцы.

  

   

Вельмі прыемна было назіраць за камандамі-удзельнікамі беларускамоўнага батла.

“Буслы” (навучэнцы спецыяльнасці ПС), “Васількі” (прадстаўнікі спецыяльнасці РПБ), “Ампер”(каманда спецыяльнасці ВТЭПА) і “Ў” (каманда з выкладчыкаў) змагаліся за перамогу ў конкурсе. Трэба было выдатна прайсці шлях, які складаўся з 4-х заданняў:

адгадаць словы, гледзячы на карцінкі;

перакласці з рускай мовы на беларускую словы і словазлучэнні;

прызнацца ў каханні па-беларуску;

правільна апрануць спецыялістаў сваіх спецыяльнасцей у адзенне.

  

Які ж вынік? Толькі пазітыўны і прыемны настрой!!! Усе каманды выступілі цудоўна, па-сяброўскі падтрымліваючы адзін аднаго.

Вялікі дзякуй ад усіх гледачоў і камандам, і артыстам музычных выступленняў за добры настрой.